Вот как мы живем

14 октября в дошкольной группе состоялся праздник, посвященный Дню Матери. Воспитанники читали стихи, пели, танцевали, преодолевая страх перед аудиторией, чтобы выразить любовь к мамам. В рамках праздника дети играли, отгадывали загадки (с помощью мам) и приглашали своих мам на танец. Были и сюрпризы: поздравления с Днём Рождения получили воспитанник- Шестак Мирослав и воспитатель Мархалюк Ольга Владимировна. Присутствующие мамы зарядились отличным настроением и у ребят остались незабываемые эмоции.

С целью закрепления знаний детей о природе, о бережном отношении к ней и развития творческих способностей детей в дошкольной группе прошло мероприятие под названием «В мир природы». Старшие дети вспоминали названия деревьев, цветов, грибов и ягод, а младшие дети наблюдали за происходящим. Малыши перечислили правила поведения в природе.
В конце мероприятия дети нарисовали свои любимые цветы.

 
Выпускной бал в саду— это одновременно радостное и немножко грустное мероприятие.
Выпускники взволнованно вошли в праздничный зал.  Зазвучала музыка – праздник начался!  Дети пели песни, танцевали, читали стихи, демонстрировали знания и умения в весёлых конкурсах. А взрослые и гости праздника поддерживали ребят бурными аплодисментами. По сложившейся доброй традиции директор школы Лысевич О.А.  поздравила ребят и родителей с праздником. Каждому ребёнку были вручены дипломы об окончании детского сада.
Не забыли поздравить своих старших товарищей и малыши. Они поблагодарили выпускников за хорошее времяпрепровождение, поздравили их с праздником весёлым танцем и стихами.
Впереди школа — школьные радости, школьные товарищи, переменки, звонки и прописи с букварями. Впереди ждет еще много нового, интересного, захватывающего, но этот праздник наши дети запомнят на всю жизнь! Последний праздник дошкольного детства.

"Калі побач сям'я, то тады шчаслівы я",- пад такім дэвізам прайшоў у дашкольнай групе дзень сям'і.
 З выхаванцамі былі праведзены гульні "Запрашаем у госці", "Хто каму", "Назаві ласкава", у ходзе якіх дзеці замацавалі ўяўленні пра традыцыі ў сям'і, сямейныя каштоўнасці.
 Закончыўся дзень вырабам віншавальных паштовак, над якімі выхаванцы завіхаліся з вялікім задавальненнем.

У пачатку мая ўся краіна адзначае Свята працы. Напярэдадні святочнага дня з выхаванцамі была праведзена гутарка. Дзеці даведаліся, што ў гонар свята праходзяць шэсцем па вуліцах гарадоў святочныя дэманстрацыі. Дарослыя і дзеці нясуць сцягі,  паветраныя шары, кветкі.
У ходзе гульняў «Знайдзі і не памыліся», «Я пачну — ты працягвай», «Што лішняе?» выхаванцы замацавалі ўяўленні пра прафесіі дарослых, прылады іх працы.
Усе разам ўспомнілі прымаўкі і прыказкі пра працу, разгледзелі ілюстрацыі і карцінкі.

 Праздник 9 Мая – это праздник Великой Победы. В день Победы каждый из нас особенно ярко чувствует гордость за свою историю. Накануне 9 мая в дошкольной группе прошли мероприятия, посвященные дню Победы. На занятии дети узнали о важных моментах нашей истории. Взрослые доступно объяснили, что такое День Победы, почему мы так свято к нему относимся, почему это радостный праздник со слезами на глазах, почему нам нельзя его забывать. Педагоги посмотрели с детьми старшего возраста презентацию о Великой Отечественной войне, слушали песни военных лет, исполнили песню "Катюша".  На прогулке малыши запускали в небо «самолётики мира».

   У рамках акцыі "Азбука ЗОЖ для малышей" прайшла выстава карысных прадуктаў, якія можна вырасціць на падаконніку вясной. Малышы разам са сваімі бацькамі загадзя распачалі гэтую справу яшчэ дома: пасеялі салату, кроп, пасадзілі ў зямлю і проста ў ваду цыбулю. Нават цыбуліна гладыёлуса апынулася ў гаршку з зямлёй  - для добрага настрою.
       Усе намаганні дарослых і дзяцей былі адзначаны словамі ўдзячнасці ад повара ўстановы - стравы цяпер будуць вельмі карысныя і прыгожыя.
Гаршкі з садавінай апынуліся ў "агародзе" бабулі Настачкі і дзеда Хвядоса, дзе выхаванцы будуць далей назіраць і праводзіць доследы.
        


МИНУТКИ ЗДОРОВЬЯ

Обязательное правило
Соблюдать не забывай:
Рот при кашле и чихании
Ты ладошкой прикрывая!

Вот ещё совет простой:
Руки мой перед едой

Тщательно, очень старательно мой
Фрукты перед едой!



Женский праздник – повод важный
Подарить букет бумажный,
Маме, бабушке, сестренке,
Ведь мужчина я с пеленок!

6 марта родителей, детей и педагогов собрала вместе "семейная гостиная". Встреча происходила под девизом: "Когда семья вместе - душа на месте".
        Папы и мамы делились опытом семейного воспитания, решали актуальные проблемы в воспитании несовершеннолетних.
         Малыши услышали от своих родителей слова любви, поддержки, а родители, в свою очередь, слова благодарности, признательности, умиления.
         Встреча закончилась чаепитием и дружеской беседой. 




С 26.02.2023 по 15.03.2023 проходит областная акция для детей дошкольного возраста "Азбука ЗОЖ для малышей". В дошкольной группе запланированы различные мероприятия по вопросам сохранения и укрепления здоровья, профилактике плоскостопия и сколиоза, формированию навыков ЗОЖ у малышей.

Праздник 23 февраля в детском саду - хороший повод для воспитания у дошкольников чувства патриотизма, сопричастности к лучшим традициям своей Родины, формирования у детей гордости за славных защитников Отечества. Это праздник всех людей, которые стоят на страже нашей Родины. Это праздник настоящих мужчин - смелых и отважных, ловких и надёжных, а также праздник мальчиков, которые вырастут и станут защитниками Отечества.
          На протяжении недели воспитанники пополняли свои знания о том, что такое армия, почему 23 февраля - День защитника Отечества.              С какой же любовью и нежностью дочери и сыновья поздравляли своих отцов открытками, сделанными своими руками!


У дашкольнай групе прайшоў тыдзень "Мая Радзіма - ёй ганаруся". Галоўнай мэтай якога стала: фарміраванне гонару і павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, усведамленне сябе грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, фарміраванне ўмення паказваць на карце геаграфічнае становішча краіны, расказваць аб малой радзіме, аб прыродзе, прыродных сімвалах, выхаванне пачуцця патрыятызму і любові да Радзімы.
       На працягу тыдня было праведзена шэраг мерапрыемстваў: гутаркі "Мая вёсачка", "Чым багата наша краіна?", гульні "Складзі карту Беларусі", "Хто назаве болей гарадоў і вёсак нашай краіны", віктарына "Мая Беларусь".
        Напрыканцы тыдня быў праведзены занятак па лепцы "Прыродныя сімвалы Рэспублікі Беларусь". Выхаванцы вельмі стараліся, каб іх жывёла была найбольш падобная на арыгінал.  Вечарам, у час сустрэчы з бацькамі, дзяліліся сваімі ўражаннямі. У адказ чулася: "Які ты маладзец, сынок!".

Напярэдадні Новага года ў дашкольнай групе прайшоў тыдзень "Новы год. Каляды", на працягу якога ў выхаванцаў фарміравалася ўяўленне пра свята, уменне расказваць пра сімвалы, традыцыі святкавання. Таксама ставілася задача выхавання ў дзяцей паважлівых адносін да культуры сваёй краіны.

         Тыдзень пачаўся для малышоў з квэст-гульні "Што такое Новы год?". Падарожнічаючы па станцыях, выхаванцы адгадвалі навагодніх персанажаў, у дыдактычных гульнях вызначалі "Чаго не хапае?", "Хто лішні?", "Які, якая, якое?". З дапамогай пячатак з прыроднага і дадатковага матэрыялаў упрыгожвалі лясную госцю.
         Закончыўся тыдзень вясёлымі карагодамі і песнямі вакол ялінкі.

Пасля моцных марозаў на вуліцы ўсталявалася спакойнае, бязветранае надвор'е.
     Выхаванцы дашкольнай групы на занятку па фізічнай культуры першы раз у гэтым годзе сталі на лыжню. У час руху на лыжах працуюць усе асноўныя групы мышцаў, павялічваецца кровазварот. Чыстае і марознае паветра закаляе арганізм. Вясёлы смех сяброў падбадзервае і гоніць цябе ўперад - што можа быць лепш!


Жыццё кожнай сям'і - гэта частка жыцця краіны. Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да сваіх родных і блізкіх.

        У дашкольнай групе прайшоў тыдзень "Мая сям'я  - мой дом - мая Радзіма. Змест мерапрыемстваў былі накіраваны на фарміраванне ў дзяцей матывацыі да вывучэння свайго радаводу, пачуцця гонару за членаў сваёй сям'і, любові і павагі да блізкіх людзей.


У рамках тыдня "Прафесіі. Праца хлебароба, шафёра" выхаванцы сярэдняга і старэйшага ўзросту здзейснілі экскурсію на мехдвор УСП "Новы Двор - Агра".
      Пераступіўшы за тэрыторыю ўстановы адукацыі, дзеці сталі ўдзельнікамі дарожнага руху, таму адразу паўтарылі правілы бяспечных паводзін у якасці пешаходаў.
      Па дарозе прыгадалі прымаўкі і прыказкі аб працы. Успомнілі і назвалі маральныя якасці, уласцівыя беларусам - працаўнікам (дабрыня, шчодрасць, працавітасць, гасціннасць).
       Сюрпрызам стала сустрэча аднаго з выхаванцаў са сваім татам, які працуе ў гаспадарцы трактарыстам.
     Дзеці відавочна ўбачылі сельскагаспадарчую тэхніку, якая плённа працуе ў полі, каб атрымаўся багаты ўраджай восенню. Наведаліся ў рамонтную майстэрню, дзе ўбачылі працу слесара, зваршчыка, электрыка. Параўналі два трактары паміж сабою. Выхаванцы даведаліся, што "Беларусы" выпускаюцца з канвеера Мінскага трактарнага завода, чым беларусы могуць бязмерна ганарыцца.
     Па дарозе назад дзеці весела і шумна дзяліліся сваімі ўражаннямі ад убачанага і пачутага, а потым яшчэ доўга расказвалі тое ж сваім меншым сябрам у групе.

Прайшоў яшчэ адзін тыдзень пад назвай "Прырода Беларусі. Раслінны і жывёльны свет".
    На працягу тыдня выхаванцы замацоўвалі і здабывалі новыя для сябе ўяўленні. Так у віктарыне"Знаўца прыроды" дзеці замацавалі ўменне вызначаць дрэва і плод, дарослую жывёліну і дзіцяня, адрозніваць гукі прыроды.
    У спаборніцтвах паміж камандамі"Кіпцюры" і "Кветачкі" выхаванцы паказалі ўвесь свой спрыт, смеласць, кемлівасць, хуткасць рэакцыі.
    Самым запамінальным момантам для дзяцей з'явілася"Хуткая рыбалка"

Цікавым і насычаным адбыўся ў дашкольнай групе Тыдзень роднай краіны. Галоўнай задачай якога стала выхаванне эмацыянальна пазітыўнага стаўлення да Радзімы - месца, дзе нарадзіўся і жывуць родныя, да роднай хаты, вёскі.
      Разам з Белым Буслам выхаванцы здзейснілі падарожжа па нашай прыгожай краіне.
       На станцыі " Вясёлка" замацавалі ўяўленні аб становішчы Рэспублікі Беларусь на карце. Пагулялі ў настольна- друкаваную гульню " Складзі і не памыліся".   Пашырылі свае ўяўленні аб разнастайнасці беларускага адзення, працы і побыту продкаў у школьным музеі.    Успомнілі і пагулялі ў беларускія народныя гульні "Садзі лянок!", " У млын", " Каноплі", у якіх замацавалі навыкі хуткага бегу,  дакладнасць рухаў.
       На станцыі "Мастацкая" выхаванцы замацавалі  і пашырылі свае ўяўленні аб беларускіх кампазітарах і паэтах. Дзеці старэйшага ўзросту прачыталі малышам вершы Я Купалы і Я.Коласа.
          У адзін з дзён наведаліся да  дуба, які мае больш за палувекавую гісторыю. Правялі даследаванні: "Якой таўшчыні ствол?", "Якія дзеткі?", "Сходствы і адрозненні лістоў дуба і клёна".
         Заканчылася падарожжа "Карагодам сяброўства", якое аставіла малышам шмат прыемных хвілінак.

 Прайшоў яшчэ адзін тыдзень летняга аздараўленчага перыяду пад назвай "Прыродны матэрыял". Гульні з пяском і вадой". Ён быў накіраваны на развіццё ў малышоў і замацаванне ў старэйшых дзяцей умення выяўляць уласцівасці прыродных матэрыялаў, фарміраванне даследчых дзеянняў, захоўванне і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей.
         У гульнях з пяском "Смажым смачныя рэчы", "Пясчаная бура", ""Пясок у варонку", "Замкі і будынкі", выхаванцы даведаліся, што пясок сыпучы і прапускае ваду, а сухі кепка захоўвае форму. Што паміж іпясчынкамі ў сухім пяску  знаходзіцца паветра, а ў мокрым - вада. У буру пясок можа ўтвараць тунэлі, дзе ёсць паветра і дзе могуць схавацца насякомыя.
          Але найбольшае задавальненне дзеці атрымалі ад доследаў і гульняў з вадой "Хуткі ветразь", "Плавае ці тоне", "Хто хутчэй напоўніць посуд", "Чайнік кіпіць". На заканчэнне з дапамогай нетрадыцыйнай тэхнікі ( паветраным шарам), выхаванцы малявалі бурбалкі на асфальце.
         Тыдзень атрымаўся вельмі змястоўным, эмацыянальна насычаным новымі ўражаннямі і і новымі ўяўленнямі.

 У дашкольнай групе прайшоў тыдзень па тэме 'Мае бяспечныя паводзіны летам", мэтай якога было стварыць умовы для фарміравання і замацавання ў дзяцей асноў жыццядзейнасці.
Выхаванцы разам з дарослымі наведалі горад дарожных знакаў, дзе паказалі сябе знаўцамі ПДР. Пасябравалі з мэрам горада Святлафорычам, ад якога атрымалі салодкія пачастункі.
         З інспектарам Пажаркіным гулялі ў рухальныя гульні "Хто хутчэй патушыць пажар", "Хто меней зробіць скачкоў - дабярэцца да пажара"  і дыдактычныя гульні "Зрабі правільна", "Назаві якасці агню", "Што нельга браць без дазволу дарослых?", дзе паказалі спрыт, хуткасць рэакцыі і раней набытыя веды.
        Малышоў наведалі даўняшнія сябры Пчала Жужа і Камар - Піскун, якія расказалі і разам інсцэніравалі экалагічную казку "Як Заяц у лесе заблукаў". Каб дапамагчы Зайцу, з канструктара зрабілі пабудовы "  Шалаш", "Укрыцце ў лесе", а потым дружна абгулялі пабудовы ў сюжэтна - ролевай гульні "Падарожжа сяброў у лес".
Тыдзень прайшоў эмацыянальна насычаным і карысным для дзяцей і дарослых.

1 июня в нашей стране отмечается Международный день защиты детей.
В дошкольной группе Корнадкой базовой школы прошёл музыкально-спортивный праздник" Здравствуй, лето!".
В зале с самого начала царила праздничная атмосфера. Дети поучаствовали в викторине "Какого цвета детства?", в котором закрепили умение понимать социальное окружение с ориентацией на морально - этические ценности, ориентироваться на мотивацию своего поведения с позиции гуманности, доброжелательности, сопереживания.. Ребята дружно исполняли стихи, пели песни. А в конце воспитанники посоревновались в эстафетах и подвижных играх, где показали сноровку, смелость и ловкость.
После праздника участники  ещё долго делились своими впечатлениями и эмоциями.
И пока в доме детский смех,
От игрушек некуда деться.
Мы на Земле счастливее всех,
Берегите, пожалуйста, детство!

  Цікавым і насычаным адбыўся ў дашкольнай групе  Тыдзень роднай краіны. Галоўнай задачай якога стала выхаванне эмацыянальна пазітыўнага

стаўлення да Радзімы - месца, дзе нарадзіўся і  жывуць родныя, да роднай

       Разам   з   Белым   Буслам   выхаванцы   здзейснілі   падарожжа   па   нашай

прыгожай

        На  станцыі   "  Вясёлка"   замацавалі  ўяўленні  аб  становішчы Рэспублікі

Беларусь   на   карце.   Пагулялі   ў   настольна-   друкаваную   гульню

"   Складзі   і   не   памыліся".  Пашырылі   свае   ўяўленні   аб   разнастайнасці

беларускага адзення, працы і побыту продкаў у школьным музеі. Успомнілі і

пагулялі ў беларускія народныя гульні "Садзі лянок!", " У млын", " Каноплі",

у   якіх   замацавалі   навыкі   хуткага   бегу,   дакладнасць   рухаў.

        На   станцыі   "Мастацкая"   выхаванцы   замацавалі   і   пашырылі   свае

ўяўленні   аб   беларускіх   кампазітарах   і   паэтах.   Дзеці   старэйшага   ўзросту

прачыталі   малышам   вершы   Я   Купалы   і   Я.Коласа.

           У   адзін   з   дзён   наведаліся   да дуба,   які   мае   больш   за   паўвекавую

гісторыю.  Правялі   даследаванні:   "Якой   таўшчыні   ствол?",   "Якія   дзеткі?",

"Сходствы   і   адрозненні   лістоў   дуба   і   клёна".

        Заканчылася   падарожжа   "Карагодам   сяброўства",   якое   аставіла

малышам шмат прыемных хвілінак.

В преддверии первого весеннего праздника 8 марта  в дошкольной группе ГУО  «Корнадская базовая школа» прошёл утренник «Мамочка любимая моя». Этот день выдался солнечным и тёплым, такая же обстановка царила и в зале. Празднично одетые мамы и воспитанники с нетерпением ждали начала.
Зазвучала музыка - и праздник открыли воспитанники старшего возраста.
Дошкольники дарили мамам песни, стихи, зажигательные танцы и даже играли на музыкальных инструментах. Поздравить мам воспитанников с праздником прилетел и Карлсон. Самой увлекательной и весёлой частью праздника оказались игры: "Накорми детку конфеткой", "Салон красоты", "Весёлый веник", "Узнай маму по рукам".
Веселье и смех царили на протяжении всего утренника. В конце мероприятия воспитанники подарили мамам и бабушкам подарки, сделанные своими руками.

23 февраля в нашей стране отмечается праздник  - День защитника Отечества.  В дошкольной группе учреждения  прошёл спортивный праздник с участием пап "Вместе всё преодолеем". Воспитанники поздравляли своих пап песнями, стихами. Ребята показали, как солдаты  в армии отдыхают, маршируют, отдают честь, пишут письма домой.
 Торжественная  часть плавно перешла в спортивную. В конкурсах "Переправа", "Собери боеприпасы", "Не промахнись", "Ловкая медсестра", "Перетяни канат" ребята  показали свою ловкость, смелость. Не остались в стороне и папы. Они показали детям пример воинской закалки и сноровки. 
Участником праздника был Пармоник Антон, бывший ученик учреждения,  который недавно вернулся со срочной службы. Он рассказал ребятам о том, как интересно проходят армейские будни, как воспитывается дух патриотизма и гордость за свою Родину.
Ребята и родители получили заряд бодрости и хорошего настроения. За успехи в соревнованиях, где победила дружба, все участники были награждены медалями. Праздник удался.

У рамках тыдня  "Прафесіі дарослых. Прамысловасць Рэспублікі Беларусь" выхаванцы наведалі школьную бібліятэку.
Бібліятэкар Галіна Данілаўна паведаміла дзецям пра тое, што бібліятэка - гэта сховішча для кніг, пра кнігі, якія тут жывуць.
Прывабнымі вокладкамі і роўнымі радамі  сустрэлі кнігі сваіх маленькіх сяброў. Асабліва ўсім спадабаўся кніжны куточак для самых маленькіх чытачоў. Дзеці з задавальненнем гарталі старонкі часопісаў, разглядалі малюнкі і дзяліліся сваімі ўражаннямі.
У канцы экскурсіі выхаванцы дружна паабяцалі вярнуцца сюды з дарослымі і стаць актыўнымі чытачамі.

Новы год - самае любімае добрае, чароўнае свята, якое чакаюць і маленькія і дарослыя.  І вось - яно на парозе дашкольнай групы. У зале - зімні пейзаж: белыя гурбы снегу, елка,  Выхаванцы прыйшлі на свята вясёлыя, у прыгожых сукенках дзяўчынкі- сняжынкі, а хлопчыкі ў касцюмах розных казачных герояў.
    З самага пачатку прадстаўлення дзеці былі ўцягнутыя ў чароўны мір казкі. Дарослыя і маленькія ўдзельнікі свята змаглі акунуцца ў чароўную атмасферу прыгод, паўдзельнічаць у цікавых спаборніцтвах і конкурсах. З прыходам Дзеда Мароза пачалося сапраўднае свята з песнямі, карагодамі, вершамі,  пажаданнямі шчасця і здароўя. У зале панавала святочная  атмасфера і пазітыўны настрой.

Веселые прыгоды ў навагоднюю ноч

Выхаванцы дашкольнай группы з мэтай фарміравання ўсведамлення сваёй прыналежнасці да сям'і, сваякоў, праяўлення да іх клопату і ўвагіі пачалі працаваць па тэме "Мая сям'я"
​ ​ ​ ​ ​ На занятак па адукацыйнай галіне "Дзіця і грамадства" прыйшла лялька Васіліна. Малодшыя дзеці расказвалі ёй пра сваіх бацькоў, сястрычак і братоў, паведамілі як іх завуць, а старэйшыя расказалі кім працуюць іх бацькі. Далей дзяцей чакалі гульні: дыдактычная гульня "Клубок  слоў", пальчыкавая гульня "Будзем мы лічыць сям'ю".
У канцы занятка выхаванцы гаварылі пра тое, якой павінна быць сям'я, каб у ей жылося счасліва.
​ ​ ​ ​ ​ ​ У другой палове дня была арганізавана сюжэтна- ролевая гульня "Вечар у сям'і", дзе дзеці адлюстроўвалі працоўныя працэсы дарослых, узаемаадносіны паміж членамі сям'і.
​ ​ ​ ​ ​ ​ ​ ​ Нельга не згадзіцца з выказваннямі: "Ад добрага караня- добры парастак", "Што пасееш - тое і пажнеш".

 

23 лістапада у дашкольнай групе прайшла музычная забава “Падарожжа да Феі Музыкі»”. 
Дзеці з захапленнем выконвалі ўсе заданні. Ім было цікава прымаць удзел у музычна - дыдактычных гульнях "Рыдмічнае рэха", "Музычныя інструменты",  у выразным выкананні песень, адгадванні музычных рэбусаў, загадкаў, паўтараць рытмічныя малюнкі.
Выхаванцы былі вельмі актыўныя, ніхто не застаўся без увагі. Выканаўшы ўсе заданні, дзеці атрымалі падзяку ад Феі Музыкі, якая прыняла іх у сям'ю музыкантаў, з прысваеннем звання "Выдатны музыкант".

Сёння выдаўся бязветраны дзянёк. Выхаванцы гурбой адправіліся на прагулку. Увага малышоў была накіравана на дрэвы, якія стаяць, нібы апранутыя ў цёплыя футра.
Затым дружна дапамагл маленькайі елачцы - абтраслі снег з тонкіх, маладых галінак.
У гульні "Снежны дождж", дзеці замацавалі якасці снегу: яскравы, лёгкі, пушысты. А потым усе дружна пачалі ляпіць снегавіка. Гэта забава да спадобы і маленькім і дарослым!

У дашкольнай групе з мэтай далучэння і захавання традыцый народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва была арганізавана творчая выстава  “Родныя краявіды”. Работы атрымаліся яркімі,  каларытнымі, з выкарыстаннем свайго стылю.

Выхаванцы з вялікім задавальненнем прэзентавалі свае работы. Журы конкурса  высока ацаніла якасць вырабаў і аб’явіла кожнаму ўдзельніку ўдзячнасць за працу, яго талент. Поспехаў вам, паважаныя бацькі!

Увесь апошні тыдзень выхаванцы дашкольнай групы працавалі па тэме "Лес. Дрэвы. Грыбы".
     На занятку " "У госці да Дзятла Дзюка" па адукацыйнай галіне " Дзіця і прырода дзеці дапамаглі дрэвам вярнуць свае лісточкі і плады, выбраць месца і пабудаваць агароджу для мурашніка, паўтарылі правілы паводзін у лесе.
       Дзяўчынкам і хлопчыкам так спадабалася падарожнічаць з Дзятлам Дзюкам, што ўсе дружна запрасілі яго на сумесную прагулку. Атрыманыя на занятку ўяўленні, малышы замацавалі у рухальных гульнях "Да названага дрэва бяжы", "Хто хутчэй збярэ ядомыя грыбы". З мэтай актывізацыі мысліцельна- пошукавай дзейнасці правялі даследаванне "Як дрэвы рыхтуюцца да зімы". А вечарам выхаванцы падрыхтавалі свайму новаму сябру падарункі і шчыра паабяцалі быць актыўнымі ахоўнікамі прыроды.

25 октября за "Круглым столом" в  дошкольной группе собрались педагоги и родители. Темой обсуждения послужили новые " Правила безопасности организации образовательного процесса при реализации образовательной программы дошкольного образования".
Перед собравшимися родителями выступила директор Корнадской базовой школы Лысевич Ольга Александровна. Она познакомила с  новыми требованиями в организации пропускного режима в учреждении образования. Ольга Александровна и педагоги дошкольного образования ответили на интересующие законных представителей вопросы и заверили, что для организации безопасного пребывания воспитанников в учреждении образования создаётся доступная среда с учётом комплексного подхода.

 

 

Міжнародны дзень бацькі - гэта не толькі нагода лішні раз выказаць ім словы павагі і падзякі, але і правесці разам час. Наш дзіцячы садок не застаўся ў баку ад гэтай падзеі. У гэты дзень выхаванцы шчыра павіншавалі сваіх татаў са святам і падарылі ім віншавальныя кашулі з пажаданнямі. Быць добрым бацькам - самая адказная і патрэбная праца ў жыцці мужчыны. Стаць прыкладам для сына і добрым чараўніком для дачкі!


Сёння выхаванцы дашкольнай групы букетамі кветак і паштоўкамі, зробленымі сваімі рукамі,  шчыра павіншавалі сваіх любых матуль і бабуль з Днём маці.
Цеплынёй атуліць
Сонейка зямлю.
Мілая матуля,
Я цябе люблю.
Мне з табой утульна,
І спяваю я:
"Мамачка,
Матуля.
Любая мая".
Радасны і ветлы,
Зранку над ракой
Паўтарае ветрык
Песеньку за мной.
Каб усе пачулі,
Як спяваю я:
"Мамачка,
Матуля,
Любая мая".

Беларускія народныя цацкі

Першы тыдзень кастрычніка ў дашкольнай інтэгрыраванай групе ўстановы быў прысвечаны беларускім народным цацкам. Працэс далучэння дашкольнікаў да нацыянальнай культурнай традыцыі арганізаваны праз розныя гульні і практыкаванні. За гэты час выхаванцы пазнаёміліся з цацкамі, вырабленымі з дрэва (вершнік на кані), з саломкі (лялька-беларусачка), складалі пра іх казкі, загадкі, малявалі, ляпілі. Наведаўшы школьны музей, дзеці ўбачылі новыя лялькі, якія зробленыя з выкарыстаннем тканіны. Кожны з дзяцей хацеў датыкнуцца да іх, патрымаць у руках, каб параўнаць лялькі, атрыманыя з розных матэрыялаў. Заняткі з народнымі цацкамі вельмі зацікавілі выхаванцаў.

27.07.2022: дзень у дашкольнай групе праходзіў пад назвай " Лавіся, рыбка, вялікая і маленькая". Раніцай выхаванцы з радасцю гулялі ў дыдактычныя гульні " Пазнай па апісанні", "Я- цэлае, ты- мая часцінка". Гульні былі накіраваны на развіццё уяўлення распазнаваць і называць розныя віды жывёл, выхаванне імкнення актыўна ўдзельнічаць у ахове прыроды. На прагулцы дзеці пагулялі ў рухавыя гульні " Хто хутчэй зловіць рыбу", "Карасі і шчупак", у якіх паказалі хуткасць рэакцыі і спрыт. А большую асалоду і задавальненне выхаванцы атрымалі ад гульняў з вадой.Изображение

 

 

 

 

Изображение

Адной з галоўных мэтаў летняга аздараўленя з’яўляецца прафілактыка плоскаступнёвасці. У нашай дашкольнай групе кожны день перад сном і пасля яго выхаванцы праходзяць па дарожцы здароўя, зробленай бацькамі. Гэта не только карысна, але і вельмі прыемна.

 

 

 

 

 

Изображение18.07.2022. У рамках тыдня " Архітэктура родных мясцін"  выхаванцы знаёміліся з асаблівасцямі архітэктурных збудаванняў нашай вёскі. 
     У час прагулкі вакол тэрыторыі дзіцячай пляцоўкі дзеці назіралі за драўлянымі і шматпавярховымі дамамі, будынкамі  магазіна і бібліятэкі, параўноўвалі іх, рабілі высновы.
     На мастацкай дзейнасці выхаванцы крэйдамі малявалі кожны сваю вуліцу. А з пяску атрымаўся горад з рознымі па форме і памеру дамамі, пра якія дзеці з задавальненнем расказвалі свайму новаму сябру Кракадзілу з Нілу.

 

 

Міжнародны дзень абароны дзяцей

1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей. У гэты дзень у нашай установе адукацыі адбылося музычна – спартыўнае свята “ Будзем мы здаровымі – будзем мы шчаслівымі”. Галоўнай мэтай якога стала стварыць святочную атмасферу, станоўчыя эмоцыі, умовы для развіцця рухальнай актыўнасці дзяцей.

 Свята пачалося з выканання песні на словы А.Карганавай, музыка А. Цілічэевай “Есть у солнышка друзья”. Свае спартыўныя ўменні выхаванцы паказалі ў гульнявых практыкаваннях: “Хто на лужок праскача?”, “Данясі мяч сябру”. Выхаванцы пагулялі ў рухомыя і народныя гульні “Беражы кеглю”, “Парасон”, “Дожджык і сонца”, “Гарачыя аладкі”. Потым разам з Парасонам дзеці танцавалі вясёлы танец “Тупай ножкай раз, два, тры…”. За добры настрой і  актыўнасць выхаванцы атрымалі ад Парасона словы падзякі і салодкія падарункі.

Прощание с детским садом

Вот и подошёл к концу определённый период в жизни корнадских шестилеток – окончание дошкольного детства. Волнительным и запоминающимся он оказался для детей и родителей. Серьёзные и напряжённые мальчики, яркие и нарядные девчонки выстроились в ряд и началось…!

Дошкольники читали стихи и пели песни о новом периоде в их жизни – школе, делились своими творческими планами в будущем, благодарили сотрудников учреждения образования за любовь и понимание. Вместе с Неопряткой собирали нужные вещи в портфель, разгадывали загадки и решали задачки.

Стихами и танцем своих старших товарищей поздравили малыши. В стороне не остались и воспитатели, которые со слезами на глазах поздравили своих выпускников и их родителей. На память ребятам были подарены сувениры и сладости. Счастливой вам дороги, наши выпускники!

Далучэнне да спадчыны беларускага народа

Даўно вядома, што далучэнне дзяцей да культуры свайго народа, зварот да бацькоўскай спадчыны іграе вялікую ролю ў выхоўванні павагі і гонару за зямлю, на якой ты жывеш.

         Увесь тыдзень выхаванцы Корнадзьскага дзіцячага сада-базавай школы Свіслацкага раёна знаёміліся з культурай, народнымі традыцыямі, працай беларусаў.

 З дапамогай змястоўнага і цікавага нагляднага дапаможніка “Беларускі падворак” старшыя дашкольнікі пашыралі веды, а малодшыя фарміравалі ўяўленні пра працу сялян у сельскай гаспадарцы.

       “Не адзенне – заглядзенне” – казалі ў народзе і мелі рацыю. Дзеці з цікавасцю   знаёміліся з рознымі строямі беларускіх убораў.  Атрыманыя веды выхаванцы замацоўвалі на занятках па мастацтве “Малюем тканіны”, “Упрыгажэнне вопраткі”.

Пра прадметы даўніны, якія ствараліся рукамі народных умельцаў, дашкольнікі даведаліся праз удзел у сюжэтна-ролевай гульні “Крама вырабаў”. Дзеці малодшага ўзросту ўпершыню пазнаёміліся з чароўнымі словамі – гляк, гладыш, збан.

          Без увагі не заставаліся і творы беларускага народнага мастацтва: казкі, калыханкі, забаўлянкі. У другой палове дня выхаванцы з задавальненнем гулялі ў беларускія народныя гульні “Адгадай, чый галасок?”, “Пустое месца”.  З дапамогай тэатра “жывой рукі” спрабавалі сябе ў ролі казачных героеў Коціка-варкоціка, Пеўніка-певуна і Лісы.

        Самыя яскравыя і запамінальныя ўяўленні дашкольнікі атрымалі ад сустрэчы з батлейкай. Корнадзьская батлейка падобна на шафу з невялікімі дзвярыма. Адчыняеш дзверы – і глядач убачыць два ярусы, кожны з якіх мае прастору для ходу лялек. Што такое батлейка дзецям дашкольнага ўзросту яшчэ трэба будзе даведацца. А вось лялькамі дашкольнікі зацікавіліся адразу, пачалі гуляць з імі і сыпаць рэплікамі. Нібы на генетычным узроўні, чытаючы творчы пасыл ад прапрадзедаў.  

Гэта добры знак, - шчыра парадаваліся мы – выхавальнікі. – Відаць, патрэбную справу робім, добрае зерне сеем.             

 

      Тематическая неделя 

 В дошкольном учреждении Корнадского ДС-БШ с 17 по 21 января проходит тематическая неделя " Предприятия Республики Беларусь".19.01.2022 года на занятии по изобразительному искусству ( раздел конструирование) воспитатель ознакомил воспитанников с производством" Пинскдрев". Дети отгадывали загадки про предметы мебели - стол, диван, кресло, стулья, называли эти предметы одним словом - " мебель", согласно возрастным особенностям выполняли игровое задание. С детьми старшего возраста была проведена сюжетно-ролевая игра "Мебельный магазин". Дети выбирали в " покупку" предмет мебели, рассказывали почему и с какой целью они сделали свой выбор. В конце занятия были подведены итоги, рефлексия.

Навагодні ранішнік

     Сапраўднае цуда адбылося сёння ў выхаванцаў групы інтэграванага навучання і выхавання – да іх у госці прыйшлі Дзед Мароз са сваёй унучкай Снягуркай. Дзеці вадзілі разам з імі вясёлыя карагоды, спявалі песні, чыталі вершы. Адмоўны герой - Злючка-калючка хацела сапсаваць усім свята і будавала свае планы. Але добры святочны настрой, руплівыя дзеці і вясёлыя гульні, карагоды дапамаглі Злючцы – калючцы выправіцца і стаць добрай. У канцы свята выхаванцы разам з героямі ранішніка пажадалі прысутным і гасцям здароўя, добрага настрою і, каб у чароўную ноч Новага году збыліся ўсе жаданні і мары. З Новым Годам!        

  У прадчуванні Новага года і Каляд

У прадчуванні Новага года і Каляд,  новых уяўленняў і сюрпрызаў знаходзяцца і маленькія, і дарослыя.

         Каб гэты цуд наблізіць, выхаванцы Корнадзьскага дзіцячага сада- базавай школы Свіслацкага раёна праяўляюць свае творчыя магчымасці ў майстэрні Дзеда Мароза ўжо не першы год.

         Загатоўкі з фетру першым снежным ранкам прынёс гарэза-вецер на ганак установы адукацыі. Дзеці сапраўдныя  фантазёры, таму з вялікім натхненнем пачалі ўпрыгожваць вясёлыя фігуркі звяроў і казачных герояў каляровымі зоркамі і шарамі, бліскучымі цацкамі і лядышамі – кожны стараўся, каб яго выраб быў самым яркім і прыгожым. Потым, разам з выхавальнікам, яны  дружна ўпрыгожвалі  групу  сваімі вырабамі. У гэты дзень выхаванцы нават не хацелі ісці дадому і з задавальненнм расказвалі бацькам пра сённяшнія прыгоды. А гэта толькі першы маленькі сюрпрыз!  Хлопчыкі і дзяўчынкі пайшлі  з дзіцячага садка з марамі аб навагодніх цудах.

Незвычайны гость

Узаемадзеянне чалавека з прыродай з’яўляецца актуальнай праблемай сучаснасці. Таму, вельмі важна, з самага маленства развіваць цікавасць да аб’ектаў і з’яў прыроды, фарміраваць уменне беражліва выкарыстоўваць прыродныя рэсурсы.

У рамках тыдня «Дрэвы. Прыроднае згуртаванне — лес» у дзіцячым садзе  адбылося шэраг мерапрыемстваў. На працягу тыдня выхаванцы замацоўвалі ўменне пазнаваць і называць дрэвы ў дыдактычых гульнях «Знайдзі з якога дрэва лісточак», «Пазнай дрэва па плодзе», «Што змянілася?», «Памяняйцеся месцамі», у рухальных гульнях «Да названага дрэва бяжы», «Хто хутчэй знойдзе сабе пару». Актывізацыя моўнага развіцця адбывалася ў зносінах «Правілы паводзін у лесе», праз вырашэнне праблемнай сітуацыі «Што будзе, калі з планеты Зямля знікнуць усе дрэвы?», праз напісанне пісьма «Пажаданні ялінцы». На прагулцы выхаванцы параўналі кару бярозы і каштана, якія растуць на гульнявой пляцоўцы, правялі даследаванне трухлявага пня і зрабілі выснову, што ўсё ў прыродзе ўзаемазалежна.

У апошні дзень тыдня  выхаванцы сустракалі госця - Вожыка-берагун. Ён быў вельмі заклапочаны тым, што людзі знішчаюць лес і яму не будзе дзе зрабіць сабе нару, каб заснуць на доўгую зіму бесклапотным сном. Дзеці вельмі ўразіліся і прапанавалі Вожыку сваю дапамогу. Работа закіпела дружна. Выхаванцы малодшага ўзросту малявалі дрэва з дапамогай камячаных сурвэтак, а старэйшыя — з дапамогай  лістоў капусты. Вожык падзякаваў дзецям за такія цікавыя творчыя  малюнкі.

Падчас рэфлексіі выхаванцы пажадалі Вожыку добрага здароўя, каб ён знайшоў месца для хаткі, каб лес рос і быў прыгожым і здаровым і канешне, каб людзі заўсёды былі добрымі і адказнымі за стан прыроды.

Дашкольнікі знаёміліся з прафесіяй шафёра і кандытара

У Корнадзьскім дзіцячым садзе – базавай школе Свіслацкага раёна перадапошні тыдзень верасня быў прысвечаны прафарыентацыйнай тэме і прайшоў пад назвай “Прафесіі. Праца хлебароба. Шафёр”. 

Дзеці малодшага і старэйшага ўзросту праз розныя віды дзейнасці развівалі цікавасць да працы дарослых, фарміравалі ўменне пазнаваць і называць людзей гэтых прафесій. На працягу тыдня выхаванцы замацоўвалі свае ўяўленні ў дыдактычных гульнях “Адгадай прафесію”, “Падбяры патрэбную карцінку”, у сюжэтна-ролевых гульнях “Я – шафёр”, “Майстэрня”. Яны з цікавасцю і пачуццём годнасці расказвалі пра тое, дзе працуюць іх бацькі, вызначалі іх прафесіі і нават падлічылі колькасць названых прафесій. Вельмі спадабалася дзецям працаваць з малюнкамі, фотаздымкамі і адгадваць назвы розных прафесій.

У апошні дзень тыдня на занятку па выяўленчай дзейнасці выхаванцы паспрабавалі сябе ў ролі кандытараў: дзеці малодшага ўзросту ляпілі з салёнага цеста пячэнне, старэйшага – завітушкі. Калі выпечка высахне, выхаванцы абавязкова будуць частаваць сваіх любімых лялек прысмакамі. https://ng-press.by/2021/09/28/dashkolniki-znayomilisya-z-prafesiyaj-shafyora-i-kandytara/

 

В жизни ребенка игра занимает особое, уникальное место. В нашей дошкольной группе большое внимание уделяется самостоятельной игровой деятельности, где ребенок сам выбирает во что играть, с кем играть. В таких играх воспитанники вступают в отношения взаимного контроля, соподчинения, взаимной помощи. Игра выступает мощным средством социализации ребенка. Играем и развиваемся!

Падарожжа па экалагічнай сцяжынцы

У ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Корнадзьскі дзіцячы сад – базавая школа” абсталявана экалагічная сцяжынка “У госці да Баравічка”. Яна мае некалькі прыпынкаў — станцыі “Мурашнік”, “Рабіна”, “Агарод”, “Даследчая”, “Кветкі”, “Жывёлы”, “Птушыны гарадок”, “Фітааптэка”.
Падчас прагулак , экскурсій па экалагічнай сцяжынцы дзеці гуляюць, эксперыментуюць, назіраюць, выконваюць заданні, размаўляюць, адгадваюць загадкі, робяць высновы.
16.06.2021 выхаванцы здзяйснялі падарожжа на станцыі экалагічнай сцяжынкі “Птушыны гарадок”. На дадзеным аб'екце размешчаны кармушкі, паілкі, шпакоўні для назірання за птушкамі падчас прагулак з дзецьмі. Выхаванцы сумесна з казачным героем Баравічком назіралі за крылатымі сябрамі, якія прыляталі да шпакоўні ў вясенні час, слухалі іх спевы, адгадвалі загадкі пра птушак, пазнавалі іх на малюнках.
Затым па прапанове Баравічка гулялі ў гульню “Шпакі, вераб’і, вароны”. Казачны герой па чарзе называў птушак, а дзеці выконвалі дзеянні, прызначаныя пэўнай птушцы: шпакі — махалі рукамі, вераб’і — скакалі, вароны — кружыліся. Тэмп гульні павялічваўся. Дзеці, якія памыляліся, пакідалі гульню. Выхаванцы дасканала справіліся з ўсімі заданнямі, і Баравічок абяцаў завітаць зноў да іх у хуткім часе.

Изображение

Выпускной-2021

Волнительным и радостным оказался для выпускников день расставания со своим беззаботным детством. Нарядные и немного растерянные выпускники выстроились в шеренгу - и утренник начался!
В пышных платьях с бантами девочки и ребята в строгих костюмах исполняли задорные песни, участвовали в конкурсах, рассказывали стихотворения, танцевали. Своих старших товарищей пришли поздравить и малыши. Они пожелали будущим школьникам никогда не унывать, быть добрыми и послушными.
Воспитанников своих поздравили и воспитатели, они пожелали своим воспитанникам без сомненья отправляться навстречу новым мечтам, приключениям! После того, как концерт закончился, все ребята выбежали на улицу с шарами и по традиции, отпустив их в небо, загадали желание. В добрый путь, первоклассники!

 

 

поделиться в: